19 траўня 2024, Нядзеля, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Кіевам збілі незвычайную крылатую ракету расейцаў: што пра яе вядома

3
Над Кіевам збілі незвычайную крылатую ракету расейцаў: што пра яе вядома

Расейцы беспаспяхова адчуваюць новыя метады прарыву ўкраінскай СПА.

Расейская ракета Х-55 з імітатарам ядзернай боегалоўкі, збітая над Кіевам 17 лістапада, не прызначалася непасрэдна для ўдару, а магла быць скарыстаная як дадатковы сродак для прарыву ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

Пра гэта распавёў галоўны рэдактар вайсковага партала Defense Express Алег Каткоў.

На пытанне, як можна растлумачыць запуск акупантамі такой ракеты, вайсковец экспэрт адказаў:

- На мой погляд, пытанне не ў запалохванні. Яны запалохваюць і так, гавораць аб магчымасці выкарыстання тактычнай ядзернай зброі ўжо дастаткова даўно. Імітатар - гэта масагабарытны макет ядзернай баявой часткі. Гэта магло быць перанасычэнне супрацьпаветранай абароны - запусціць чым больш ракет, тым лепш, з надзеяй на тое, што хаця б некаторыя з іх прарвуцца.

Каткоў таксама адзначыў, што такія ракеты Х-55 могуць быць абсталяваны дадатковымі сродкамі, напрыклад сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы.

- Гэта значыць, гэтая ракета ляціць разам з іншымі, ставіць перашкоды на радыёлакацыйнае назіранне і забяспечвае прарыў абароны. Як мы бачым, не атрымалася, бо яна была збітая.

З ягоных слоў, пакуль няма дакладнай інфармацыі, колькі ў расейцаў яшчэ Х-55, паколькі такая зброя не падпадала ні пад якія дамовы з ЗША аб стратэгічным узбраенні.

- Гэта імітатар ядзернай баявой часткі. Хутчэй за ўсё, ён выкарыстоўваўся з мэтай не ўдару, а забеспячэння за кошт таго, што яна абсталявана дадатковымі сістэмамі прарыву супрацьпаветранай абароны, - растлумачыў Каткоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках