8 траўня 2024, Серада, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адкрыць сваю справу ў Польшчы можна не выходзячы з дому»

8
«Адкрыць сваю справу ў Польшчы можна не выходзячы з дому»

Як беларуска ў Беластоку стала тату-майстрыхай і адкрыла свой кабінет.

Беларуска расказала MOST, як запусціла свой бізнэс у Польшчы. Карыне 21 год, яна родам з Гародні. У Беласток дзяўчына перабралася ў 2021 годзе. Да гэтага год жыла ў Варшаве. Улетку 2022 года Карына не ведала, чым заняцца на эміграцыі. Да гэтага яна некалькі месяцаў працавала ў продажах, каля года не магла знайсці сабе пастаянную працу.

Калі Карына была на адпачынку ў Ізраілі, яна мела размаўляла з псіхолагамі. І адзін з іх параіў ёй перазагрузіць сваё жыццё - паспрабаваць сябе ў нечым новым. Напрыклад, заняцца тым, чым ніколі не займалася.

- Я заўсёды сябе спрабую ў новым, але тут усё было па-іншаму. Мне нечакана прапанавалі прайсці курсы тату-майстра. Я ніколі толкам не малявала, не думала, што ў мяне атрымаецца. Вярнулася ў Беласток і знайшла курсы. Два месяцы заняткаў - і ў мяне дыплом.

- Спачатку працавала са штучнай скурай, а потым практыкавалася на людзях. Было страшна, але мне падабалася новае захапленне. Пастаянны занятак пераключаў мяне ад інфармацыйнай вайны і сітуацыі ў свеце. Праз месяц мне прапанавалі папрацаваць стажорам у адным з салонаў Гданьска, але я не пагадзілася на пераезд і засталася ў Беластоку, - дзеліцца Карына.

Можна адкрыць справу не выходзячы з дому

Спачатку беларуска працавала ў кабінеце школы ў Беластоку, а потым зразумела, што можа і свой адчыніць. За дзень у польскім горадзе Карына адкрыла юрыдычную асобу і запусціла дзейнасць. А на наступны дзень стала шукаць памяшканне ў цэнтры горада.

- На ўсё пра ўсё ў мяне сышоў месяц і прыкладна 25 тысяч злотых. Шмат цягне арэнда ў цэнтры горада – 1 860 злотых. Таксама прыйшлося поўнасцю купляць абсталяванне і матэрыялы. Як высвеілілася, адкрыць сваю справу ў Польшчы можна не выходзячы з дому. Галоўнае, каб былі ўсе дакументы і бюджэт на першы час. Я магла запусціцца і раней, але доўга чакала абсталяванне.

Праца і дабрачыннасць

Цяпер у кабінеце ў Карыны яна працуе сама і яшчэ адзін майстар. Ёсць ужо і свае пастаянныя кліенты.

- Прыходзяць як палякі, так і ўкраінцы і беларусы. Апошнім увесь час робім зніжку, а частку заробленых сродкаў я гатовая аддаваць на дабрачыннасць. Напрыклад, падтрымліваць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне ці дапамагаць сем'ям палітвязняў. Я толькі пачынаю свой шлях у тату-індустрыі, не ведаю што мяне чакае далей, але я адкрытая да новых выпрабаванняў. Таксама гатова да супрацоўніцтва з беларусамі ў Беластоку.

У Польшчы можна атрымаць сродкі на свой бізнэс некалькімі шляхамі:

Першы варыянт - узяць крэдыт. Самы доўгі і цяжкі шлях. Трэба мець фінансавую крэдытную гісторыю і пасля звяртацца ў банк па крэдыт. Гэта вельмі працяглы працэс, тым больш калі запытвае крэдыт не паляк.

Другі варыянт - атрымаць дапамогу ў мясцовай адміністрацыі. Трэба адкрыць фірму, ісці ў мясцовую адміністрацыю і там расказваць пра свой праект. Да 2020 года заяўку разглядалі на працягу месяца.

Гэта дапамога - ад 2 500 да 15 000 злотых. Пры гэтым індывідуальны прадпрымальнік павінен за паўгода ўзяць на працу двух чалавек.

Трэці варыянт - дапамога фондаў. У кожным рэгіёне Польшчы ёсць еўрапейскія фонды, якія дапамагаюць развіццю бізнэсу ў розных галінах. Фінансаванне атрымлівае той, хто здабывае тэндар - прадставіць найлепшы праект.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках