19 траўня 2024, Нядзеля, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты зладзілі аблаву ў Акадэміі навук Беларусі

45
Лукашысты зладзілі аблаву ў Акадэміі навук Беларусі

КДБ затрымаў 44 супрацоўнікі.

Пра рэйд лукашыстаў па акадэмічных інстытутах “Нашай Ніве” паведамілі калегі затрыманых. Інфармацыя дагэтуль даволі ўрыўкавая, бо ўзровень страху высокі.

Вядома, што на мінулым тыдні затрымліваліся трое навукоўцаў з Інстытута біяарганічнай хіміі навукова-прамысловага цэнтра «ХімфармСінтэз». Іх адпусцілі, але ўзялі падпіску аб невыдаванні інфармацыі.

Была затрыманая супрацоўніца фізіка-тэхнічнага інстытута.

Як мінімум адно затрыманне адбылося ў прэзідыуме НАН.

Супрацоўнікі КДБ прыходзілі таксама ў Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры. Гэта магчыма адбылося раніцай 26 кастрычніка.

У Інстытуце філасофіі ў супрацоўнікаў правяралі тэлефоны: праглядалі фотагалерэю і тэлеграм. Гэта ж рабілася і ў іншых акадэмічных інстытутах.

Яшчэ ў адным інстытуце сілавікі размаўлялі з супрацоўнікамі ў кабінеце дырэктара. Размова вялася сам-насам. Людзей забіралі з працоўных кабінетаў і лабараторый без папярэджання. Некаторым прапаноўвалі супрацоўніцтва з сілавікамі.

Частку затрыманых завезлі на допыт у Камітэт дзяржаўнай бяспекі і адпусцілі. Частку, як мінімум 5 ці 6 чалавек, адправілі на арышт на Акрэсціна.

Усяго паводле інфармацыі «Нашай Нівы» з адной крыніцы, затрымліваліся 44 супрацоўнікі.

Некаторыя навукоўцы кажуць, што «першы аддзел» - гэта значыць КДБ - збірае інфармацыю, якія спасылкі супрацоўнікі Акадэміі навук адкрываюць на сваіх працоўных кампутарах.

Якая логіка прасочвалася ў апошніх затрыманнях? Здаецца, лукашысты прыйшлі да ўдзельнікаў тэлеграм-чата «Навукоўцы супраць гвалту».

Чат «Навукоўцы супраць гвалту» быў прызнаны лукашыстамі «экстрэмісцкім». Такімі ўлады прызнаюць усе непадкантрольныя ім рэсурсы і арганізацыі, усялякую дзейнасць незалежнага характару.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках