18 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц: Энэргетычная бяспека Нямеччыны на гэтую зіму гарантаваная

2
Шольц: Энэргетычная бяспека Нямеччыны на гэтую зіму гарантаваная
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Нямеччына працягвае ліквідацыю хібаў энэргетычнай і гандлёвай палітыкі.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што энэргетычная бяспека краіны на гэты зімовы сэзон «гарантаваная» на фоне энэргетычнага крызісу ў Еўропе, выкліканага вайной Расеі ва Украіне.

Пра гэта паведамляе CNN.

«Яна гарантаваная, бо нямецкі ўрад зрабіў смелы паварот у гэтым кірунку, і хатнія гаспадаркі ды кампаніі ва ўсёй краіне ашчаджаюць энэргію», - сказаў Шольц у Бундэстагу.

“Нічога не рабіць было б вельмі дорага. Менавіта таму мы ліквідуем хібы энэргетычнай і гандлёвай палітыкі, якая прывяла нас да аднастаронняй залежнасці ад Расеі і, у тым ліку, Кітая», - дадаў ён.

Шольц таксама адзначыў, што падзяляе з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам мэту геапалітычнай Еўропы, якая "значна больш дзеяздольная".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках