16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З расейскага палону вярнулі яшчэ 50 украінскіх ваяроў

5
З расейскага палону вярнулі яшчэ 50 украінскіх ваяроў

Сярод іх – 19 абаронцаў Марыюпаля.

Сёння з расейскага палону вярнулі яшчэ 50 украінскіх ваяроў, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

«Сёння атрымалася вярнуць з расейскага палону 50 украінскіх ваяроў. Гэта 20 нацгвардзейцаў, 12 хлапцоў з ВМС, 10 байцоў УСУ, 6 – ДПСУ, 2 з ТРа», – напісаў ён.

Ярмак дадаў, што сярод іх два афіцэры, 48 шарагоўцаў і сяржантаў.

«Важна, што мы здолелі вярнуць 19 абаронцаў Марыюпаля, 12 з якіх былі эвакуяваныя з "Азоўсталі", а таксама 15 палонных з ЧАЭС і 7 з вострава Змяіны», – расказаў кіраўнік ОП.

Ён запэўніў, што праца над вызваленнем з палону ўсіх украінцаў прадаўжаецца.

«Вернем усіх», – падкрэсліў Ярмак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках