11 снежня 2024, Серада, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіргізстан хоча дэрусіфікаваць тапонімы сталіцы

51
Кіргізстан хоча дэрусіфікаваць тапонімы сталіцы

Расейцы нервова рэагуюць.

У Кіргізстане хочуць дэкамунізаваць і дэрусіфікаваць назвы раёнаў сталіцы краіны Бішкека. З такой прапановай выступіў спікер парламента рэспублікі Нурлан Шакіеў. У той жа час у Расеі ў адказ заявілі, што такім чынам дзяржава "выходзіць на шлях Украіны".

Як заяўляе расейская радыёстанцыя "Говорит Москва", прадстаўніца старшыні міжнароднага камітэта ніжняй палаты расейскага парламента Святлана Журава назвала заяву Шакіева "першым крокам да поўнай адмовы ад расейскай мовы" ў Кыргызстане і дадала, што "падзеі ва Украіне пачаліся з гэтага".

“Гэта не проста так усё. Гэта першыя маленькія крокі, каб у выніку поўнасцю выціснуць расейскую мову. Я ў гэтым ні секунды не сумняваюся. Гэта, безумоўна, парушыць правы расейскіх людзей у Кіргізстане, многія з якіх там пражываюць. Нашая сувязь такім чынам страчваецца. А потым наступны этап - школы, а потым яшчэ нейкі і будзе, як у Грузіі, калі моладзь, на жаль, практычна не гаворыць па-расейску. Мы ведаем, што і ва Украіне таксама з гэтага пачыналася. Абарона, здавалася б, нацыянальнай дзяржаўнай мовы, але ў той жа час, каб людзі паціху разумелі, што яны больш па-расейску размаўляць не будуць”, - выказала яна свае асцярогі з нагоды першачарговасьці кіргізкай у Кіргізстане.

Дэпутатка дадала, што гэтае пытанне абмяркуюць на вышэйшым дзяржаўным узроўні і, магчыма, паведамяць Пуціну, каб тое "зрабіў заўвагу прэзідэнту Кіргізстана".

Адзначым, што раёны Бішкека дагэтуль носяць савецкія назвы - Першамайскі, Свярдлоўскі, Жовтневый і Ленінскі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках