7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандрацьева пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

4
Кандрацьева пакінулі кіраваць футбольнай зборнай Беларусі

Пры ім нацыянальная каманда Беларусі б'е антырэкорды і не можа перамагчы.

62-гадовы Георгій Кандрацьеў прадоўжыць узначальваць нацыянальную зборную Беларусі. Пра гэта стала вядома сёння, 28 лістапада, пасля паседжання выканкама Беларускай федэрацыі футболу.

– У заключнай частцы пасяджэння ўдзельнікам былі прапанаваныя даклады галоўных трэнераў нацыянальных мужчынскай і жаночай зборных Георгія Кандрацьева і Юрыя Малеева. Выканкам прыняў выступ Георгія Пятровіча і Юрыя Іванавіча да ведання. Спецыялісты прадоўжаць працу з галоўнымі камандамі краіны, – сказана ў прэс-рэлізе.

Пры гэтым няма ніякай інфармацыі, на які тэрмін прымеркаванае супрацоўніцтва. І, галоўнае, у чым прычына паразаў каманды.

Нагадаем, што беларусы не могуць перамагчы ў 13 афіцыйных матчах запар. Выхаванцы Кандрацьева занялі апошняе месца ў Лізе нацый у дывізіёне "С", апынуўшыся ззаду Казахстана, Азербайджана і Славакіі.

А перад гэтым наша зборная фінішавала апошняй у адборачнай групе да чэмпіянату свету 2022 года. Кандрацьеў змяніў Міхаіла Мархеля пасля разгромнай паразы ад Бельгіі (0:8). Але з новым галоўным трэнерам беларусы толькі цярпелі паразы ў афіцыйных матчах адборачнага цыкла, перасягнуўшы антырэкорд 1997 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках