29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Масквы на цырымонію развітання з Макеем дашлюць намесніка Лаўрова

27
З Масквы на цырымонію развітання з Макеем дашлюць намесніка Лаўрова

Сам кіраўнік МЗС РФ у Беларусь наважыў не ехаць.

З Масквы на цырымонію развітання з Уладзімірам Макеем дашлюць намесніка міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова Андрэя Рудэнку. Ён будзе прадстаўляць расейскае дыпламатычнае міністэрства, піша ТАСС.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей памёр 26 лістапада на 65-м годзе жыцця. Цырымонія развітання пройдзе ў аўторак у менскім Доме афіцэраў. Макея пахаваюць на Усходніх могілках сталіцы.

Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на гэтым тыдні мерыўся прыехаць у Беларусь, хацеў сустрэцца ў тым ліку і з Уладзімірам Макеем. Пасля паведамлення аб ягонай смерці візіт быў скасаваны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках