10 траўня 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Брытаніі: Не сумнявайцеся, мы будзем з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца

2
Прэм'ер Брытаніі: Не сумнявайцеся, мы будзем з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца
РЫШЫ СУНАК

Таксама кіраўнік брытанскага ўрада паабяцаў даць Украіне сістэмы СПА.

Кіраўнік урада Вялікай Брытаніі Рышы Сунак падчас прамовы на штогадовым банкеце лорд-мэра Лондана паабяцаў павялічыць вайсковую дапамогу Украіне, у тым ліку для абароны неба. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт брытанскага ўрада.

«Таму не сумнявайцеся, мы будзем з Украінай столькі, колькі спатрэбіцца. Налета мы захаваем або нават павялічым вайсковую дапамогу. І мы дамо новую падтрымку для супрацьпаветранай абароны, каб абараніць украінскі народ і крытычную інфраструктуру, на якую ён спадзяецца. Абараняючы Украіну, мы абараняем сябе», - падкрэсліў Сунак.

Брытанскі міністр падкрэсліў, што адказ Захаду на расейскую агрэсію супраць Украіны паказаў глыбіню яго калектыўнай цвёрдасці.

«Швэцыя і Фінляндыя ўступаюць у NATO. Нямеччына павялічвае выдаткі на абарону. Партнёры ў такіх краінах як Аўстралія, Японія і Паўднёвая Карэя падтрымліваюць нас. Мы распрацавалі зусім новую мадэль санкцый. І праз NATO і Аб'яднаныя экспедыцыйныя сілы мы абараняемся ад далейшай расейскай агрэсіі... няхай гэта будзе на Усходзе або на Далёкай Поўначы», - дадаў Сунак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках