29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідзе паляванне на Лукашэнку, яму нядоўга засталося

15
Ідзе паляванне на Лукашэнку, яму нядоўга засталося

Смерць Макея - гэта чорная пазнака для дыктатара.

У Беларусі памёр міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле адной з версій яго атруцілі, што з'яўляецца знакам для Лукашэнкі.

Пра гэта «24 каналу» распавёў ізраільскі філантроп Леанід Неўзлін.

Неўзлін адзначыў, што смерць Макея - гэта чорная пазнака для Лукашэнкі. Ён хоць і дае Расеі права размяшчаць войскі ў Беларусі, карыстацца аэрадромамі, не спяшаецца сам уступаць у вайну. А Беларусь рыхтуюць да новага ўварвання ва Украіну з поўначы, якое павінна адбыцца ў лютым.

«Ёсць меркаванне, што гэта будзе зроблена не ў бок Кіева, таму што гэта цяжка, а на захад, бліжэй да Жытомірскай вобласці. Зразумела, навошта расейцам тамака патрэбна свая групоўка. Кіеў яны не возьмуць, але, на жаль, руйнуюць яго», - заўважыў Леанід Неўзлін.

Ён заявіў, што Лукашэнка спрабуе ўседзець на двух крэслах і хлусіць Пуціну. Смерць Макея - гэта папярэджанне Лукашэнку, бо Макей не з'яўляўся ягоным канкурэнтам, а наадварот быў правай рукой. І зараз гэтую правую руку абсеклі.

«Макей быў «сабачкам» Лукашэнкі. Ён быў яму верны да канца. Ён выконваў вельмі важную ролю для Лукашэнкі, ён фармаваў шматпалярнасць», - падкрэсліў Неўзлін.

Паводле ягоных слоў, ёсць інфармацыя аб тым, што Макей быў атручаны. Менавіта пасля атручвання баліць сэрца, а чалавек, які ніколі не скардзіўся на сэрца, не выкліча хуткую дапамогу. Ускрыццё, калі і будуць рабіць, яго вынікі застануцца таямніцай.

«Я ўпэўнены, што палююць на Лукашэнку і думаю, што яму нядоўга засталося. Або ён павінен так легчы, каб яму нарэшце паверылі. Хаця, як Пуцін можа паверыць Лукашэнку, я не разумею», – падкрэсліў ізраільскі філантроп.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках