Генштаб УСУ агучыў каласальныя страты войска РФ з пачатку нападу на Украіну
10- 30.11.2022, 11:17
- 8,458

Учора РФ страціла паўтысячы салдат.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея страціла блізу 88 880 сваіх вайскоўцаў, учора - 500.
Такія звесткі на раніцу серады, 30 лістапада, апублікаваў Генштаб Узброеных Сіл Украіны ў Facebook.
Танкі - 2914 (+3)
Баявыя браняваныя машыны - 5872 (+6)
Артылерыйскія сістэмы - 1902 (+1)
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) - 395 (+0)
Сродкі супрацьпаветранай абароны (СПА) - 210 (+1)
Самалёты - 280 (+0)
Верталёты - 261 (+0)
Беспілотнікі (БПЛА) аператыўна-тактычнага ўзроўню - 1562 (+7)
Крылатыя ракеты - 531 (0)
Караблі/катары - 16 (+0)
Аўтамабільная тэхніка і аўтацыстэрны - 4429(+6)
Спецыяльная тэхніка - 163 (+0)
Расея напала на Украіну 24 лютага. 30 лістапада - 280-ы дзень поўнамаштабнай вайны. Войскі акупантаў спрабавалі наступаць з поўначы, усходу і поўдня, абстрэльваючы з артылерыі і з паветра мірныя гарады па ўсёй Украіне. Ракетныя ўдары РФ па ўсёй тэрыторыі краіны працягваюцца і зараз, акупанты атакуюць цывільныя аб'екты.
За гэты час Крэмль мяняў мэты вайны ва Украіне некалькі разоў.