26 траўня 2024, Нядзеля, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына прызнала Галадамор генацыдам украінскага народа

12
Нямеччына прызнала Галадамор генацыдам украінскага народа

Рэзалюцыя была прынятая большасцю галасоў дэпутатаў Бундэстага.

У сераду, 30 лістапада, нямецкі Бундэстаг прызнаў Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народа.

Пра гэта паведамляе сайт нямецкага ўрада.

Паведамляецца, што дэпутаты ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, Зялёных, Свабоднай дэмакратычнай партыі, а таксама апазіцыйнай Хрысціянска-дэмакратычнай уніі падрыхтавалі пазапартыйную рэзалюцыю, у якой выказваюцца за прызнанне Галадамору генацыдам.

«Ад голаду і рэпрэсій пацярпела ўся Украіна, а не толькі яе збожжавытворчыя рэгіёны. З сённяшняга пункту гледжання гістарычна-палітычная класіфікацыя як генацыд відавочная. Нямецкі Бундэстаг падзяляе такую класіфікацыю», - гаворыцца ў дакуменце.

Рэзалюцыя была прынятая большасцю галасоў, без падліку, шляхам узняцця рук.

«Галадамор прыпаў на час самых масавых злачынстваў супраць чалавечнасці на еўрапейскім кантыненце, жорсткасць якіх была неймавернай для таго часу. Да іх належаць Галакост еўрапейскіх габрэяў у яго гістарычнай унікальнасці, ваенныя злачынствы Вермахта і спланаванае забойства мільёнаў нявінных цывільных асоб у рамках расісцкай нямецкай вайны на знішчэнне на Усходзе, за якія Нямеччына нясе гістарычную адказнасць», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

У Бундэстагу падчас галасавання былі амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў і былы пасол, а цяпер намеснік кіраўніка МЗС Андрэй Мельнік.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках