21 траўня 2024, aўторак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Левандоўскі другі сэзон запар атрымаў «Залатую буцу»

3
Левандоўскі другі сэзон запар атрымаў «Залатую буцу»
РОБЭРТ ЛЕВАНДОЎСКІ

Польскі футбаліст атрымаў прыз за найбольшую колькасць галоў у сэзоне.

Форвард "Барсэлоны" і нацыянальнай каманды Польшчы Робэрт Левандоўскі другі год запар атрымаў "Залатую буцу" - прыз за найбольшую колькасць галоў у сэзоне.

Пра гэта паведамляе Marca.

У мінулым сэзоне Левандоўскі, выступаючы за «Баерн», забіў у Бундэслізе 35 галоў за 34 гульні і набраў 70 балаў.

Левандоўскі са значным адрывам выперадзіў форварда ПСЖ Кіліяна Мбапэ, на рахунку якога 28 галоў і 56 балаў.

Трэцяе месца падзялілі нападнік Чыра Імобіле і форвард "Рэала" Карым Бэнзэма, якія забілі па 27 галоў - 54 пункты.

У мінулым сэзоне Левандоўскі таксама атрымаў «Залатую буцу». Тады польскі форвард забіў 41 гол.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках