16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўка абакрала багатага блогера

15
Магілёўка абакрала багатага блогера

Яна выдавала сябе за дачку мільянераў з Італіі.

Багаты блогер месяц жыў з дачкой мільянераў з Італіі.

У Магілёве абвясцілі прысуд 18-гадовай сіраце, якая абкрадвала сваіх залётнікаў, піша агенцтва «Минск-Новости».

Дзяўчына выдавала сябе за багатую маладую паненку, чые бацькі жывуць за мяжой і дасылаюць грошы, выконваючы ўсе ейныя жаданні. На гэты выкрут "узялося" багата заможных хлопцаў. Яны запрашалі дзяўчыну да сябе дадому, а тая неўзаметку іх абкрадвала.

Так, у дзяўчыны сталі з'яўляцца дарагія рэчы, тэлефон і нават арыгінальная торбачка Christian Dior за 7 тысяч рублёў.

Аднойчы яна пазнаёмілася з багатым магілёўскім блогерам. Праз месяц віртуальных стасункаў дзяўчына пераехала да свайго хлопца жыць. Хуткім пярэбарам спрыяла і тое, што блогер надоечы прадаў сваю кватэру і атрымаў вялікую суму грошай.

Дзяўчына ўдзельнічала ў здымках ягоных відэаролікаў і паказвала закаханасць. Часам яна цішком даставала са схованкі свайго хлопца грошы і выдаткоўвала на сябе. Маладзёну яна казала, што гэта бацькі даслалі грошы, а сябрам і знаёмым, якія сустракалі яе ў барах і кавярнях у дарагіх рэчах - што гэта шчодрыя падарункі цяперашняга хлопца.

Аднак праз месяц блогер наважыў купіць новую кватэру, але не далічыўся больш за 6 тысяч даляраў. Дзяцюк звярнуўся ў міліцыю. Следчыя высветлілі, што ніякіх багатых бацькоў дзяўчына не мела, і выявілі шэраг эпізодаў ейнай злачыннай дзейнасці.

Суд прызнаў магілёўку вінаватай паводле ч.3 арт.209 КК (Крадзеж, учынены на вялікую суму) і прызначыў два гады пазбаўлення волі. Яе таксама абавязалі выплаціць 20 базавых адзінак (640 рублёў) штрафу і кампенсаваць шкоду пацярпелым. На ейную маёмасць накладзены арышт, у тым ліку сканфіскаваная дарагая торба ад Dior.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках