16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пакуль не атрымлівала ўзбраенняў ад ЗША праз ленд-ліз

42
Украіна пакуль не атрымлівала ўзбраенняў ад ЗША праз ленд-ліз

У МЗС Украіны назвалі прычыну.

ЗША дагэтуль не давалі Украіне вайсковую дапамогу праз праграму ленд-лізу.

Пра гэта 19 снежня ў каментары hromadske паведаміў спікер МЗС Украіны Алег Ніколенка.

Ён распавёў, што перавага гэтага інструмента - «хуткасць прыняцця адміністрацыяй ЗША пастаноў аб спрошчанай працэдуры без лішняй бюракратыі і неабходнасці галасавання па кожным пакеце дапамогі Украіне ў Кангрэсе ЗША».

«Недахоп - аб'ёмы паставак амерыканскай зброі ў рамках ленд-лізу наўпрост залежаць ад фінансавых магчымасцяў Украіны», - адзначыў Ніколенка.

Паводле ягоных слоў, Украіна на бязвыплатнай аснове атрымлівае абаронную дапамогу ад ЗША паводле трох праграм: Ініцыятыва спрыяння бяспецы (Ukraine Security Assistance Initiative, USAI), знешняе вайсковае фінансаванне (Foreign Military Financing, FMF) і папаўненне запасаў зброі ЗША (Replenishment of U.S. weapons stock ).

Яны, у адрозненне ад ленд-лізу, не прадугледжваюць кампенсацыі з боку Украіны кошту ўзбраення, вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў, падкрэсліў Ніколенка.

Акрамя таго, ЗША былі ініцыятарам стварэння кантактнай групы для абароны Украіны (удзельнічаюць 50 краін), у выніку чаго ўдалося мабілізаваць выдачу Кіеву зброі на $40 млрд, дадаў спікер МЗС. З іх больш за $19,3 млрд паступіла ад ЗША, рэзюмаваў Ніколенка.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках