2 траўня 2024, Чацвер, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Залужны адправіў Лукашэнку выразны сігнал

7
Палітолаг: Залужны адправіў Лукашэнку выразны сігнал
ВАЛЕРЫ ЗАЛУЖНЫ

Як толькі вайскоўцы адмовяцца выконваць загад дыктатара, паўторыцца 2020 год.

Экс-кіраўнік апарата ўрада Азербайджана, палітолаг Раміс Юнус на «24 канале» расказаў аб рэальных выніках сустрэчы кіраўнікоў Расеі і Беларусі.

- Я думаю, той сюжэцік, які нам усім паднеслі, не мае нічога агульнага з той рэальнай сітуацыяй, якая была прычынай гэтага візіту. Тут трэба прыняць да ўвагі і тое вялікае значэнне, якое мае сёння вайна, і склад расейскай дэлегацыі.

Калі меркаваць аб тым, што далі ў публічную плоскасць, незразумела, што там рабіла ўся каманда, усё блізкае кола Пуціна, у тым ліку асабістых памочнікаў?

Вядома, у рэальнасці ўсё зусім па-іншаму. Асноўнай мэтай візіту было празандаваць магчымыя варыянты, каб у пэўны момант канчаткова схіліць або прымусіць Лукашэнку (уступіць у вайну).

Насамрэч, для Пуціна не складае цяжкасці зрынуць Лукашэнку, але ён разумее, што ў гэтай сітуацыі можа больш страціць. Таму што другога такога Лукашэнку ён у Беларусі не знойдзе, а прывезці кагосьці з Масквы - не варыянт.

Палітолаг падкрэслівае, што, нягледзячы на тое, што ўплыў Крамля на Беларусь за апошнія два гады шматкроць узмацніўся, цалкам завалодаць беларускім грамадствам Расеі не ўдалося.

- Магчымасці Пуціна на тэрыторыі Беларусі за гэтыя два гады нашмат узмацніліся. Лукашэнка яму абавязаны ўсім і разумее гэта. Беларусь сёння цалкам акупаваная, гэта расейскі плацдарм.

Іншая справа, што беларусы - гэта не расейцы, яны не так замбаваныя. І Пуцін гэта выдатна разумее, ён гэта бачыў на свае вочы два гады таму.

То бок, Лукашэнка не змог зрабіць з беларусамі тое, што зрабіў Пуцін з расейскім грамадствам за 22 гады. Беларускі дыктатар стараўся, імкнуўся, але не атрымалася - і два гады таму мы гэта ўбачылі.

А ў Пуціна атрымалася, таму ён можа класці пад Бахмутам штабелем тысячы сваіх жаўнераў, блізу ста тысяч ужо загінулі. Сёння экспэрты гавораць аб тым, што ён гатовы пакласці 300 тысяч чалавек у гэтай вайне. І гэтыя звесткі ёсць у інфармацыйнай прасторы Расеі, і, здавалася б, мабілізаваныя і патэнцыйныя мабілізаваныя, увогуле расейцы маглі б гэта прачытаць.

Але мы не бачым у Расеі таго, што бачылі два гады таму ў Беларусі. Ёсць элементы крызісу, асабліва на Паўночным Каўказе, напружанне пайшло, уцёкі з краіны былі, што яшчэ будзе ў выпадку абвяшчэння дадатковай мабілізацыі (а яна абавязкова будзе), мы ўбачым найбліжэйшым часам.

Што да плацдарму, якім з'яўляецца Беларусь, Пуцін разумее, што інфармацыйную гульню, якая вялася з гэтай тэрыторыяй, час пераводзіць у прадметную плоскасць. Але на што ён разлічвае, я не ведаю, - разважае Юнус.

Як і абсалютная большасць экспэртаў, ён упэўнены, што ўступленне ў вайну для Лукашэнкі, на якім намагае яго хаўруснік, мецьме самыя катастрафічныя наступствы.

- Напярэдадні генерал Залужны ў інтэрв'ю адправіў выразны мэсэдж, у дачыненні да Лукашэнкі там гаварылася прыкладна так: ты не Расея, ты не Пуцін, і ў цябе няма такіх магчымасцяў, ты бачыў, што мы зрабілі з расейцамі 10 месяцаў таму, падумай асабіста пра свой лёс, няхай падумаюць твае генералы і жаўнеры.

Паўтаруся, беларускае грамадства ў масе сваёй не так замбаванае, як расейскае, і пры першым намёку на тое, што нехта з генералаў адмовіцца падпарадкоўвацца, як гэта было падчас ГКЧП, у момант паўторыцца ўсё, што было два гады таму.

Пуціну ва ўмовах гэтай вайны такая некантраляваная сітуацыя не патрэбная на плацдарме, з якім ён звязвае вялікія планы. Таму ён вымушаны ўлічваць капрызы Лукашэнкі.

Але яму хочацца ўсімі праўдамі-няпраўдамі падвесці таго да ўдзелу ў вайне - і эканамічнымі прэферэнцыямі, і пагрозамі ўсякімі, у тым ліку асабістага парадку. Удасца яму ці не ўдасца, не вядома, але тое, што менавіта гэта было лейтматывам візіту, адназначна.

Такую выснову зрабіць не складана, калі ўлічыць, што Пуцін апошнія тры гады не лятаў у Беларусь, да яго шмат разоў ездзіў Лукашэнка. І тут раптам ён сабраў усё сваё блізкае кола і паляцеў! Так, з аднаго боку, каб паказаць, я табе настолькі давяраю, што мы прыехалі ўсе, «на паклон», што табе трэба, каб ты пагадзіўся.

Але, з іншага боку, мы гатовыя зрабіць гэта і не па-добраму, калі ты будзеш упірацца. Якія контраргументы прывёў Лукашэнка, мы даведаемся найбліжэйшым часам. Да гэтага ён паказваў цуды эквілібрыстыкі ў стасунках з Крамлём, - нагадаў палітолаг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках