20 траўня 2024, панядзелак, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін скасаваў штогадовую сустрэчу з алігархамі

20
Пуцін скасаваў штогадовую сустрэчу з алігархамі

Прэзідэнт РФ спаслаўся на эпідэмічнае становішча.

Следам за пасланнем Федэральнаму сходу і вялікай прэсавай канферэнцыяй прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін скасаваў яшчэ адну акцыю, якой традыцыйна заканчваў год.

Штогадовая сустрэча з прадстаўнікам вялікага бізнэсу, на якую ў Крэмль з'язджаліся найбагацейшыя расейцы і топ-мэнэджэры дзяржаўных карпарацый, гэтым разам не адбудзецца, паведаміў Пуцін у чацвер.

Паводле слоў прэзідэнта, прычына - у «эпідэмічнай сітуацыі». «Цяпер COVID пачаў узнімацца зноў, яшчэ адна пошасць - грып свіны. Пытанне толькі вось у гэтым», - сказаў Пуцін, дадаўшы, што падтрымлівае кантакты з бізнэсоўцамі і мог бы іх сабраць, калі б не вірусы.

«Яны ж адзін для аднаго могуць несці з эпідэмічнага пункту гледжання пэўную небяспеку. Рэч толькі ў гэтым», - паўтарыў Пуцін.

Паасобныя прадстаўнікі расейскіх кампаній знаходзяцца пад санкцыямі, і ім цяпер нялёгка, сказаў далей Пуцін. Пры гэтым, зазначыў ён, большасць бізнэсоўцаў з'яўляецца патрыётамі Расеі, хаця сёй-той імкнецца жыць за мяжой.

«Інтарэсы краіны ў тым, каб яны працавалі эфектыўна, спраўна плацілі падаткі», - падкрэсліў Пуцін.

«А калі чалавек не звязвае сваё жыццё з гэтай краінай (Расеяй - рэдакцыя), а проста грошы адсюль вымае, тады ён шануе не краіну, у якой ён жыве і дзе зарабляе. Ён шануе добрыя стасункі там, дзе мае маёмасць і грошы на рахунках. Такія людзі нясуць для нас небяспеку», - сказаў на заканчэнне Пуцін.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках