На беларускіх кароў адзенуць фітнэс-трэкеры
11- 3.12.2022, 19:16
- 5,748

Навукоўцы спадзяюцца, што гэты гаджэт дапаможа павялічыць надоі малака.
Беларускія спецыялісты распрацавалі фітнес-трэкер для кароў. Пра гэта расказалі ў сюжэце на канале СТВ. На думку навукоўцаў гэты гаджэт дапаможа павялічыць аб'ёмы малака.
З дапамогай трэкера можна будзе ў кругласутачным рэжыме адсочваць актыўнасць кароў, спажыванне корму і нават тэмпературу цела.
Ужо на падставе гэтых звестак будуць распрацоўвацца персанальныя рэкамендацыі для кожнай жывёлы. Са слоў спецыялістаў падсілкоўваць гаджэт трэба будзе раз у шэсць гадоў.
Нагадаем, раней у Беларусі распрацавалі «ноў-хаў» для ўнясення гною.
