4 траўня 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вася ў хляве спрабуе паўтарыць аперацыю «Шок і трымценне»

2
«Вася ў хляве спрабуе паўтарыць аперацыю «Шок і трымценне»

Ракетныя ўдары па Украіне сталі сведчаннем паражэння РФ.

Расея ракетнымі атакамі спрабуе знішчыць энэргетычную сістэму Украіны з кастрычніка. Гэта сведчыць аб тым, што Крэмль у вайне ўжо саступіў.

Пра гэта ў сваім відэаблогу на YouTube расказала расейская журналіст, вайсковая і палітычная аглядальніца Юлія Латыніна.

Да новай тактыкі Крэмль перайшоў 10 кастрычніка. Адна атака налічвае амаль 100 ракет, якія запускаюцца некалькімі хвалямі. Першай хваляй ідуць недакладныя ракеты або дроны для насычэння СПА, далей - ужо больш высокадакладная зброя. Блізу 80% збіваецца ўкраінскай СПА.

«Гэта як Вася ў вясковым хляве спрабуе паўтарыць аперацыю «Шок і трымценне». Жах атрымліваецца, гадасць атрымліваецца, шок і трапятанне - не вельмі… Пачаць дывановыя бамбаванні Пуціну замінае ўкраінская СПА. І больш нічога. Усюды, дзе СПА не было (у Чачэніі, Алепа, Марыупалі), па трансфарматарах ніхто не біў, а білі па лякарнях, драмтэатрах, дамах... Проста зносілі горад... Удары па энэргасістэмах - не стратэгія. Гэта няздольнасць здушыць украінскую СПА і зрабіць на тэрыторыі ўсёй Украіны тое, што зладзіў у Марыупалі… Топча капытамі, бо яму абламалі рогі», - распавяла журналістка.

Яна ўдакладніла, што Пуцін не ў стане справіцца з украінскай СПА, бо яна мабільная і ўвесь час мяняе пазіцыі. Адшукваць іх у РФ магчымасцяў і здольнасцяў няма.

«Пуцін змушаны выкарыстоўваць ракеты, якіх у яго мала, а не авіябомбы, якіх у яго шмат. І гэта паказвае, што ён саступіў. У яго няма панавання ў паветры над Украінай. І хтосьці дастаткова недурны прадаў Пуціну ідэю ракетных удараў па энэргетыцы замест няздзейсных дывановых бамбаванняў. Пуцін можа думаць, што ён страшна грозны, бо адключае святло бацькам маленькай дзяўчынкі, якую вязуць на запраўку, каб выкарыстоўваць інгалятар. Але ў свеце халодных вайсковых рэалій Пуцін - лузер… Ракетныя ўдары па энэргаструктуры азначаюць слабасць, а не сілу, і пройгрыш, а не перамогу», - канстатавала Латыніна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках