10 траўня 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі бяздзетнага акупанта: удава хоча нарадзіць ад яго пасля смерці

23
УСУ ліквідавалі бяздзетнага акупанта: удава хоча нарадзіць ад яго пасля смерці

Захопніка не бралі на вайну, але ён хадзіў у вайсковыя камісарыяты і пісаў лісты.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі на фронце 45-гадовага бяздзетнага акупанта-добраахвотніка Івана Муханава.

Захопнік быў родам з горада Краснаўфімска Свярдлоўскай вобласці. Там яго і пахавалі ў суботу, 3 снежня. Пра гэта паведамляе блогер-расследавальнік Іраклі Камахідзэ ў Facebook.

У яго з жонкай Кацярынай не было дзяцей, і цяпер удава хоча нарадзіць ад свайго нябожчыка мужа.

«Дома Ваньку чакала жонка Кацярына, дзяцей у пары не было. Перад адпраўкай на «СВА» ён замарозіў свой біяматэрыял. Удава ліквідаванага на спецаперацыі пастанавіла нарадзіць ад нябожчыка мужа», – піша Камахідзэ.

Акупант паехаў на вайну супраць Украіны 18 кастрычніка, аднак доўга на фронце не пратрымаўся - 12 лістапада яго ліквідавалі ў горадзе Макееўцы Данецкай вобласці.

Захопнік раней не служыў у войску - яго не бралі, бо быў сіратой. У 2014 годзе Муханаў хацеў паехаць ваяваць на Данбас, а ад пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны хадзіў у вайсковы камісарыят, каб удзельнічаць у баявых дзеяннях супраць украінцаў. Аднак яго ўвесь час не бралі.

Ён таксама пісаў ліст Рамзану Кадыраву, але і той яму адмовіў.

Аднак Муханаў так хацеў патрапіць на фронт і не жадаў адмаўляцца ад сваёй ідэі, што ўступіў у казацтва, ад якога яго адправілі на вайну добраахвотнікам. А вярнуцца дадому з фронту жывым яму ўжо не было наканавана.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках