20 красавiка 2024, Субота, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белы білет» для дыктатара

35
«Белы білет» для дыктатара

У Беларусі вельмі мала ідыётаў, гатовых ісці паміраць на капрыз двух старых псіхапатаў.

Усе спробы дыктатара і верных яму сабак асуджаныя заканчвацца аднолькава дрэнна. Цытуючы самога Лукашэнку: “Толькі я ўзяўся за яйкі, як адразу масла прапала”. Так зараз адбываецца і ў мабілізацыйным кейсе Беларусі. Апусціліся да таго, што адмовіліся ад позваў і проста расклейваюць аб'явы з заклікам з'явіцца ў вайсковы камісарыят. Толькі вось людзі, якія ведаюць законы, выдатна разумеюць, што афіцыйным выклікам з'яўляецца толькі асабістае ўручэнне позвы. Дарэчы, нават удакладняць звесткі праз тэлефон працаўнікі вайсковага камісарыяту не маюць права, бо ніхто не абавязаны падаваць прыватную інфармацыю невядома каму.

Незразумелая прычына такога халатнага стаўлення да сур'ёзнай для лукашыстаў справы. Улада мае намер зрываць план, ствараючы толькі бачнасць правядзення неабходных мерапрыемстваў для Пуціна, ці проста бяздарнае кіраўніцтва зноў хібіць.

Беларусы тым часам, не саромеючыся, смяюцца з работнікаў вайсковых камісарыятаў. Адзін знаёмы з Гомеля расказаў мне пра нядаўні званок. Мяркуючы з голаса, маладзіца патэлефанавала, каб удакладніць ягоны звесткі. Яго адказ прымусіў засмяяцца нават супрацоўніцу: “Дзякуй, мяне не цікавіць сеткавы маркетынг”. А берасцеец, усведамляючы, хто яму тэлефануе, пасля пытанняў аб яго памерах, надумаў удакладніць якой маркі адзенне яны прапануюць.

І сапраўды, уся кампанія беларускага набору больш нагадвае прамоўшэн якога-небудзь таннага прадукту, чым мабілізацыйны план. Прынамсі, схема ідэнтычная: халодны празвон базы - запрашэнне на сустрэчу - выдача стартавага пакета і праца на таго, хто наверсе піраміды.

Цешыць тое, што ў Беларусі вельмі мала ідыётаў, гатовых ісці паміраць на капрыз двух старых псіхапатаў. Мужчыны наборнага ўзросту ведаюць свае правы і патрабуюць у лукашыстаў выконваць законы, напісаныя імі ж. Жадаеш удакладніць звесткі - нясі позву. І нават на позву чалавек мае права не з'явіцца з вялізнага шэрагу прычын. Што, уласна кажучы, беларусы і робяць.

Пакуль абзвоны і маленні прыйсці ў вайсковы камісарыят распаўсюджваюцца толькі на Гомельскую і Берасцейскую вобласці. І, увага, тэрміны, у якія яны збіраюцца скончыць - усяго толькі да канца снежня, што вельмі мала. Дыктатар, ведаючы, што ўступленне ў вайну канчаткова прыкончыць яго, спрабуе атрымаць абстрактны "белы білет", удаючы дурня. Дастаткова даць "бункернаму" справаздачу аб тым, што праца вядзецца, можа, забудзе і адчэпіцца. Ну, а калі Пуцін намагае на ўвядзенні войскаў ва Украіну, мабілізаваныя і дзейныя вайскоўцы ўжо даўно захавалі сабе кантакты, якія дапамагаюць правільна і без шкоды для сябе здацца ў палон.

Усё гэта ўжо зараз выглядае як чарговая параза. Уладам не стае кадравых і фінансавых рэсурсаў ні на што. Адправіўшы рэсурсы на вайну, Лукашэнка страціць хватку ў барацьбе з апазіцыяй, а калі не адправіць - яго ліквідуе асабіста Пуцін.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Арцём Чэрнікаў, адмыслова для Telegram-канала "Баста!"

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках