10 траўня 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзнікаў распавёў пра новыя дроны, дапушчаныя для эксплуатацыі ва УСУ

3
Рэзнікаў распавёў пра новыя дроны, дапушчаныя для эксплуатацыі ва УСУ
АЛЯКСЕЙ РЭЗНІКАЎ

Ці маглі яны атакаваць расейскія аэрадромы?

Кіраўнік Мінабароны Украіны Аляксей Рэзнікаў распавёў, што за апошнія 30 дзён для эксплуатацыі ва УСУ паступілі сем узораў беспілотнікаў украінскай вытворчасці.

«Раней войска прымала ў эксплуатацыю 1-2 узоры БПЛА за год. Для параўнання: за апошнія 30 дзён для эксплуатацыі ва УСУ дапушчана 7 узораў БПЛА ўкраінскай вытворчасці», - распавёў Рэзнікаў.

«Афіцыйны допуск да эксплуатацыі азначае, што Мінабароны можа закупляць вырабы, а УСУ ставіць іх у штат», – напісаў ён.

Як паведамляў сайт Charter97.org, украінскія дроны два дні запар наносілі ўдары па авіябазах ў Расеі. У Курску ў выніку атакі дрона загарэўся нафтаназапашвальнік. Пасля ўдараў беспілотнікаў па аэрадромах у Энгельсе і Разані былі пашкоджаныя тры расейскія самалёты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках