16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку журналіста Дзяніса Івашына не пусцілі на спатканне з мужам

Жонку журналіста Дзяніса Івашына не пусцілі на спатканне з мужам
ДЗЯНІС ІВАШЫН

Пяць месяцаў яна не атрымоўвае ад яго лістоў.

Вольгу Івашыну, жонку затрыманага журналіста Дзяніса Івашына, чарговы раз за 11 месяцаў не пусцілі на спатканне з мужам, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Вользе нічога не вядома, што адбываецца з яе мужам і якое ягонае самаадчуванне.

Ужо цягам пяці месяцаў Вольга Івашына не атрымлівае ад Дзяніса лістоў. Паводле словаў Вольгі, яна спадзяецца, што хтосьці ўсё ж здолее прабіцца праз блакаду перапіскі, створаную для яе мужа ў СІЗА.

Дзяніс Івашын быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 года ў Гародні. Спачатку яго абвінавачвалі ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўнікаў унутраных органаў (арт. 365 КК), пазней артыкул перакваліфікавалі на «здраду дзяржаве» (арт. 356 КК), цяпер журналісту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Івашын супрацоўнічаў з выданнем «Новы час» і з'яўляўся ўдзельнікам украінскай ініцыятывы «Інфармнапалм», вядомы сваімі расследаваннямі. Ягоным апошнім матэрыялам для «Новага часу» быў артыкул пра экс-супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія ўцяклі з краіны, уладкаваліся на службу ў беларускія сілавыя структуры і ўдзельнічалі ў разгонах пратэстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках