16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнакамандавальнік УСУ – жыхарам Данбаса: Ніякіх наступальных аперацый не плануецца

10
Галоўнакамандавальнік УСУ – жыхарам Данбаса: Ніякіх наступальных аперацый не плануецца
ВАЛЕРЫ ЗАЛУЖНЫ

Валеры Залужны аспрэчыў фэйк акупантаў.

Галоўнакамандавальнік Узброенымі Сіламі Украіны Валеры Залужны звярнуўся да жыхароў акупаваных тэрыторый і аспрэчыў фэйк акупантаў пра наступленне УСУ.

Пра гэта паведамляе censor.net са спасылкай на старонку галоўнакамандавальніка УСУ ў Фэйсбуку.

«Дарагія суграмадзяне, асабліва тыя, хто жыве на часова акупаваных тэрыторыях!

Баевікі, якія падтрымліваюцца Расейскай Федэрацыяй, прадаўжаюць абвастраць сітуацыю, свядома ўводзячы ў зман жыхароў часова акупаваных тэрыторый. Заявы верхаводаў акупацыйных адміністрацый пра нібыта наступ Узброеных Сілаў Украіны і сілавыя сцэнары вызвалення часова акупаваных тэрыторый не адпавядаюць рэчаіснасці. Дадзеную мною інфармацыю пацвярджаюць і ў АБСЕ.

Яшчэ раз паўтараю – ваенна-палітычнае кіраўніцтва дзяржавы не плануе і не праводзіць наступальныя аперацыі на ўсходзе Украіны. Адзіны прымальны для нас варыянт дэакупацыі нашых людзей і тэрыторый – палітыка-дыпламатычны. Наступальная аперацыя на Данбасе абавязкова прывядзе да шматлікіх ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва, таму такія сцэнары нават не разглядаюцца.

Чытайце таксама: Мы не плануем ніякіх наступальных аперацый, але ў акупаваным Данецку рыхтуюць эвакуацыю насельніцтва.

Украіна была і з'яўляецца прыхільнай да прынцыпаў і нормаў міжнароднага права і чалавечай маралі. Для нас, у адрозненне ад акупантаў, жыццё нашых украінскіх грамадзянаў на ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы і за яе межамі з'яўляецца самай высокай каштоўнасцю.

Нават у гэтыя дні, калі баевікі здзяйсняюць шматлікія парушэнні рэжыму спынення агню, мы адказваем толькі ў выпадку пагрозы асабістаму складу ці мірным жыхарам. Мы не паддаемся правакацыям. Мы не страляем па жылых раёнах, дзе баевікі цынічна размясцілі свае пазіцыі.

Я звяртаюся да жыхароў часова акупаваных тэрыторый – не верце хлусні акупацыйных уладаў! Вас выкарыстоўваюць для эскалацыі сітуацыі ў мэтах развязвання чарговага кровапраліцця. Інфармацыя пра дыверсійныя групы са складу Аб'яднаных сілаў, якія нібыта планавалі падарваць хлор на ачышчальных збудаваннях у Горлаўцы, увогуле не адпавядае рэчаіснасці.

Мы аб'ектыўна не зможам аспрэчыць усе фэйкі, якія ў геаметрычнай прагрэсіі ў гэтыя напружаныя дні сеюць варожыя прапаганды, таму я заклікаю ўсіх верыць толькі афіцыйным крыніцам інфармацыі і верыць ва Узброеныя Сілы Украіны!»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках