16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганаровы консул Беларусі ў Львове падаў у адстаўку ў знак пратэсту

17
Ганаровы консул Беларусі ў Львове падаў у адстаўку ў знак пратэсту

Ігар Драцяк займаў пасаду больш за 10 гадоў.

Ганаровы консул Беларусі ў Львове Ігар Драцяк падаў у адстаўку ў знак пратэсту супраць удзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі, паведамляе «Радыё Свабода».

Ігар Драцяк быў ганаровым консулам Беларусі ў Львове больш за 10 гадоў. Дзякуючы яму ў Львове адкрылі Беларускі адукацыйна-культурны цэнтр з нацыянальнай школай, бібліятэкай, газетай і аддзелам прававой абароны. Пасля пачатку расейскай агрэсіі ў 2014 годзе Драцяк падтрымаў ініцыятыву Лукашэнкі аб стварэнні перамоўнай пляцоўкі паміж Расеяй і Украінай для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Ганаровы консул - не дыпламатычная пасада. Галоўная мэта яго працы - садзейнічанне развіццю стасункаў паміж краінамі. Ганаровыя консулы не займаюцца пытаннямі грамадзянства і віз, хаця могуць выконваць і некаторыя функцыі «звычайных» консулаў: арганізоўваць мерапрыемствы, легалізоўваць дакументы, дапамагаць грамадзянам сваёй краіны, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках