70% расейцаў не маюць ніякіх назапашванняў на чорны дзень
9- 6.02.2022, 21:11
- 3,652
Тым часам кошт прадуктаў у Расеі за год павялічыўся на 10,6 працэнта.
Амаль трэць расейцаў - 29% хацелі б мець падушку бяспекі ў паўмільёна расейскіх рублёў для спакойнага жыцця. Пры гэтым у 70% жыхароў Расеі наогул няма ніякіх назапашванняў на чорны дзень, паведамляе РБК са спасылкай на адпаведнае апытанне «Райфазенбанка».
22% рэспандэнтаў распавялі, што ім для спакою хапіла б і сумы ў 100 тысяч расейскіх рублёў і столькі ж удзельнікаў апытання бачаць бяспеку ў назапашванні да сумы ў 1 млн расейскіх рублёў. 9% апытаных уважаюць годнай суму назапашванняў у 3 млн расейскіх рублёў, яшчэ 18% хацелі б мець больш за 3 млн расейскіх рублёў на чорны дзень.
У апытанні ўзялі ўдзел паўтары тысячы рэспандэнтаў з расейскіх гарадоў-мільённікаў.
Паводле звестак Расстата, інфляцыя ў 2021 годзе склала 8,39%. Гэта ўдвая вышэй, чым разлічваў Цэнтрабанк і амаль удвая вышэй, чым паказчыкі 2020 года, калі інфляцыя склала 4,91%. Кошт прадуктаў у Расеі за год павялічыўся на 10,6%.