20 траўня 2024, панядзелак, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну вярнуліся 460 тысяч чалавек з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі

4
Ва Украіну вярнуліся 460 тысяч чалавек з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі

Украінскія мужчыны вяртаюцца бараніць радзіму.

З пачатку вайны ва Украіну вярнуліся 460 тысяч чалавек, паведамляе прэс-служба ўкраінскага МУС.

«Агулам з пачатку адкрытай узброенай агрэсіі ва Украіну вярнулася амаль 460 тысяч нашых суграмадзян», - гаворыцца ў паведамленні ведамства ў Facebook.

Адзначаецца, што за апошні дзень ва Украіну прыбылі 22 тысячы чалавек. Больш за 19 тысяч з іх - украінцы, пераважная большасць з якіх - мужчыны, гаворыцца ў паведамленні.

Таксама гаворыцца, што сёння, 28 сакавіка, заходнія межы Украіны з ЕЗ і Малдовай перасеклі больш за 63 тысячы чалавек і больш за 12 тысяч транспартных сродкаў у напрамку Захаду.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках