21 траўня 2024, aўторак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шмыгаль пра санкцыі супраць РФ: Агрэсар павінен быць адкінуты не ў 90-я гады, а ў 19 стагоддзе

9
Шмыгаль пра санкцыі супраць РФ: Агрэсар павінен быць адкінуты не ў 90-я гады, а ў 19 стагоддзе

Расея ізаляваная, але гэтага мала.

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што Украіна працягне весці перамовы з міжнароднымі партнёрамі па эмбарга на набыццё нафты.

Пра гэта ён паведаміў падчас пасяджэння Кабінета міністраў Украіны.

«Расея ізаляваная, але гэтага, безумоўна, мала. Агрэсар павінен быць адкінуты не ў 90-я гады, а ў 19 стагоддзе. Ён гэтага заслугоўвае, таму працягнем размаўляць з партнёрамі што да эмбарга на куплю нафты, забароны заходу расейскіх караблёў у еўрапейскія парты, спынення працы ў Расеі ўсіх заходніх кампаній», - падкрэсліў прэм'ер.

У той жа час Шмыгаль заявіў, што больш за $3 млрд. фінансавай падтрымкі Украіна ўжо атрымала. Па яшчэ $10 млрд вядуцца перамовы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках