5 траўня 2024, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна афіцыйна спыніла гандаль з РФ. З рэжымам Лукашэнкі гандаль прадоўжыцца?

55
Украіна афіцыйна спыніла гандаль з РФ. З рэжымам Лукашэнкі гандаль прадоўжыцца?

Дзіравае эмбарга.

Украіна ўстанаўлівае поўнае эмбарга на імпарт тавараў з Расеі, што на ацэнку Мінэканомікі будзе штогод блакаваць валютныя паступленні ў РФ на 6 млрд даляраў.

Пра гэта паведаміла першая віцэ-прэм'ерка, міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка, паведамляе «Укрінфарм».

«Украіна ўстанаўлівае поўнае эмбарга на імпарт тавараў з Расеі. Мы юрыдычна замацавалі фактычнае спыненне гандлёвых стасункаў з расейскай федэрацыяй, якое адбылося 24 лютага. Сёння мы афіцыйна аформілі поўнае спыненне гандлю таварамі з дзяржавай-агрэсаркай. З гэтага часу ніякая прадукцыя Расеі не зможа быць увезеная на тэрыторыю нашай дзяржавы. Адпаведную пастанову прыняў сёння ўрад», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле ацэнкі Міністэрства эканомікі, забарона расейскага імпарту будзе блакаваць штогод валютныя паступленні ў Расеі на 6 млрд даляраў. Гэтыя сродкі не атрымае бюджэт ворага, а значыць, зменшацца ягоныя магчымасці фінансаваць вайну.

«Такі крок Украіны можа служыць прыкладам для нашых заходніх партнёраў і будзе стымуляваць іх да ўзмацнення санкцый супраць Расеі. Сярод іх – увядзенне энэргетычнага эмбарга і ізаляцыя ўсіх расейскіх банкаў. Менавіта такія дзеянні стануць нашым унёскам у абяскроўліванне эканомікі Расеі і, такім чынам, будуць спрыяць нашай перамозе», – зазначыла Свірыдзенка.

Адзначым, што ў заяве не згадваецца Рэспубліка Беларусь, з чаго вынікае, што гандаль Украіны са злачынным рэжымам Лукашэнка прадоўжыцца.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках