16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на вечар 13 красавіка

1
Аператыўная інфармацыя Генштаба УСУ на вечар 13 красавіка

Працягваецца 49 дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскага народа.

Аператыўная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ аб расейскім уварванні на 18:00 13.04.2022.

«Працягваецца 49 дзень гераічнага супрацьстаяння Украінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню.

Вораг працягвае наносіць сістэматычныя ракетна-бомбавыя ўдары па аб'ектах інфраструктуры ў Харкаўскай і Запароскай абласцях.

У Валынскім, Палескім і Северскім кірунках падраздзяленні ворага актыўных дзеянняў не праводзілі. Расейскія акупанты ажыццяўляюць перамяшчэнне асобных падраздзяленняў на пэўныя напрамкі.

На Слабажанскім напрамку ідзе частковае блакаванне ворагам Харкава. У сувязі з немагчымасцю яго захопу ўзброеныя сілы расейскай федэрацыі працягваюць артылерыяй знішчаць інфраструктуру горада.

На Данецкам і Таўрычным кірунках, па наяўнай інфармацыі, вораг знаходзіцца ў гатоўнасці да наступальных дзеянняў. Працягвае засяроджваць асноўныя намаганні на захопе асобных кварталаў горада Марыупаля і наносіць авіяцыйныя ўдары.

Вораг спрабуе праводзіць штурмавыя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Севераданецк, Рубежнае і Папасная.

У Паўднёвабужскім кірунку вораг праводзіць паветраную разведку з мэтай выяўлення падраздзяленняў Узброеных Сіл Украіны.

У баявых дзеяннях на частцы тэрыторый паўднёва-ўсходніх абласцей Украіны ў складзе групоўкі войскаў праціўніка дзейнічаюць асобныя падраздзяленні 103-га, 109-га, 113-га, 125-га і 127-га мотастралковых палкоў. Іх камплектаванне ажыццяўлялася пры прымусовай мабілізацыі мужчынамі з часова акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Структурна названыя палкі налічваюць да 5 батальёнаў колькасцю амаль 300 вайскоўцаў у кожным. Досвед вядзення баявых дзеянняў мае толькі 5-10 працэнтаў асабовага складу названых падраздзяленняў. Упраўленне палкоў складаецца з афіцэраў узброеных сіл расейскай федэрацыі. Гэтыя фармаванні адчуваюць значныя праблемы з забеспячэннем узбраеннем, боепрыпасамі і медыкаментамі.

Вораг працягвае супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да цывільнага насельніцтва на часова занятых тэрыторыях. Расейцы праводзяць праверкі дакументаў, асабістых рэчаў і мабільных тэлефонаў. Таксама акупанты здзяйсняюць прымусовыя праверкі памяшканняў.

На некаторых занятых тэрыторыях Харкаўскай вобласці вораг вывеў са строю сетку сотавай сувязі. Расейскія акупанты аказваюць агрэсіўны інфармацыйна-псіхалагічны ўплыў на насельніцтва. Ён, у большасці сваёй, накіраваны на спробы пераканання ў бесперспектыўнасці барацьбы супраць расейскіх акупацыйных войскаў. Заклікаем грамадзян не верыць варожай прапагандзе і працягваць татальнае супраціўленне.

Знакавым з'яўляецца тое, што акупацыйныя войскі працягваюць несці страты на часова занятых тэрыторыях. Так, у перыяд з 20 сакавіка да 12 красавіка сёлета ў горадзе Мелітопаль Запарожскай вобласці амаль 70 вайскоўцаў узброеных сіл расейскай федэрацыі загінулі падчас патрулявання тэрыторыі ў начны час.

Верым ва Узброеныя Сілы Украіны! Разам пераможам! Слава Украіне!», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках