15 чэрвеня 2024, Субота, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З якімі праблемамі сутыкнуўся беларускі бізнэс у сакавіку

7
З якімі праблемамі сутыкнуўся беларускі бізнэс у сакавіку

Горш за ўсё ідуць справы ў будаўнічых і вытворчых кампаніях.

Апытанне сярод удзельнікаў бізнэс-асацыяцый выявіла асноўныя праблемы, якія адчувае малы і сярэдні бізнэс у Менску. Даследаванне правёў Менскі сталічны звяз прадпрымальнікаў і працадаўцаў, піша Оfficelife.

Многія будаўнічыя прадпрыемствы зачыняюцца праз адсутнасць замоў, а вытворчы бізнэс адчувае праблемы з атрыманнем сыравіны і кампанентаў.

Горш за ўсё ідуць справы ў будаўнічых і вытворчых кампаній. У сферы будаўніцтва многія прадпрыемствы знаходзяцца ў стадыі закрыцця.

Апытанне паказала, што ў 45 працэнтаў прадпрыемстваў будаўніцтва і праектных арганізацый даход у сакавіку ўпаў больш як на 10 працэнтаў. Толькі ў 10 працэнтаў прадпрыемстваў сектара даход павялічыўся.

Асноўная праблема ў будаўніцтве сёння - гэта адсутнасць інвестыцый і замоў.

«Праектныя арганізацыі практычна спынілі дзейнасць, крэдыты недаступныя. Удзел у тэндэрах выяўляе факты дэмпінгу ў цэнавых прапановах. Адсюль нізкая якасць будаўніцтва, немагчымасць выконваць замовы», - патлумачыла віцэ-старшыня звязу Лілія Коваль.

Прамысловасць

У вытворчым сектары даход упаў у 54 працэнтаў прадпрыемстваў, яшчэ ў 35 працэнтаў суб'ектаў даход павялічыўся. Але гэта не гаворыць пра пазітыўныя тэндэнцыі, каментуе Коваль, бо многія замовы выконваюцца з канца мінулага года.

Асноўныя праблемы прамыслоўцаў - гэта парушаная лагістыка і адсутнасць транспарту. Айчынныя кампаніі не даюць транспарт. Рух ідзе толькі ў адзін бок - за мяжу, назад машыны ідуць не загружаныя, бо Еўропа не прапускае тавары ў Беларусь.

Гандаль

Большая частка прадпрыемстваў рэтэйлу (55%) у ходзе апытання пацвердзілі рост даходу ў сакавіку. Але, як мяркуюць самі рэтэйлеры, у наступным квартале лічбы могуць змяніцца: ідзе зніжэнне попыту і пакупніцкай здольнасці.

Паслугі

Даход у сферы паслуг вырас на 40% удзельнікаў апытання. Упаў - на 14% кампаній.

Пры гэтым прадпрыемствы бытавых паслуг адзначаюць зніжэнне кліенцкай базы, нарастанне праблем з аплатай арэндных памяшканняў.

У сегменце медпаслуг асноўная праблема - маніторынгі, якія ператварыліся ў праверкі. У шматлікіх прадпрыемстваў прыпынялася дзейнасць. У аднаго прадпрыемства праверка ішла 21 дзень - у гэты час кампанія не працавала.

Рэкламныя кампаніі адчулі рост коштаў і ўплыў 20%-нага збору на рэкламадаўцаў: гэта павысіла кошт паслуг і знізіла колькасць заказаў.

У сектары ЖКГ у 81% прадпрыемстваў даход вырас, а ў 19% - упаў.

Рост тарыфаў на паслугі ЖКГ дазволіў павялічыць даход, але дзяржава спрабуе «забраць пад сябе гэтую галіну»: абслугоўванне дамафонаў, відэасістэм перадаецца дзяржпрадпрыемствам. Такая манапалізацыя можа дрэнна скончыцца, прагназуюць у бізнэс-саюзе. І дадаюць, што асабліва моцны прэсінг на кампаніі ЖКГ у рэгіёнах.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках