16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Сусветныя інвестары выводзяць сродкі з Кітая

3
Bloomberg: Сусветныя інвестары выводзяць сродкі з Кітая

Захад пераглядае дачыненні з Пекінам.

Сусветныя фонды і буйныя кампаніі сталі больш актыўна скарачаць інвестыцыі ў Кітай праз боязь умяшання ўладаў у бізнэс і рызыкі магчымых санкцый пасля ўварвання Расеі ва Украіну. Пра гэта паведамляе Bloomberg у панядзелак, 18 красавіка.

Указана, што фонды прамых інвестыцый, якія ўкладваюць сродкі ў Кітай, прыцягнулі толькі 1,4 млрд даляраў у першым квартале - гэта самы нізкі паказчык з 2018 года за той жа перыяд.

У сакавіку сусветныя фонды пачалі выходзіць з Кітая і прадалі ў Ганконгу акцыі на суму звыш 7 млрд. даляраў, а таксама кітайскага дзяржаўнага абавязку сумаю 14 млрд. даляраў за апошнія два месяцы і скарацілі свае крэдытныя запасы.

У брытанскай інвесткампаніі Artemis Investment Management тлумачаць, што маштаб і хуткасць санкцый, уведзеных супраць Расеі, прымусілі перагледзець стаўленне Захаду да Кітаю. Таксама ўплывае ўмяшанне Пекіна ў бізнэс, як гэта было з Didi і Ant Group, што пагражае правам акцыянераў. Актывізацыя рыторыкі Кітая па Ганконгу таксама выклікала клопат.

Прыклад Расеі паказвае, што моцныя гандлёвыя сувязі не з'яўляюцца гарантыяй дыпламатычнай бяспекі, уважаюць у інвесткампаніі, і расейская вайна супраць Украіны вельмі рэзка павялічвае гэтыя рызыкі.

«Рынкі занепакоеныя сувязямі Кітая з Расеяй – гэта палохае інвестараў, і вы можаце заўважыць, што непрыманне рызыкі выявілася з пачатку ўварвання, – сказаў Стывен Інэс, кіраўнік партнёр SPI Asset Management. – Усе прадавалі кітайскія аблігацыі, таму мы рады, што іх не купілі».

У той жа час выхад з Кітая можа быць няпростым выбарам. Другая па велічыні эканоміка свету валодае рынкам аблігацый на 21 трлн даляраў і фондавымі біржамі з адзнакай у 16,4 трлн даляраў (з улікам Ганконга).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках