20 траўня 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі запрасіў Макрона ва Украіну, каб ён убачыў рэальнасць генацыду

6
Зяленскі запрасіў Макрона ва Украіну, каб ён убачыў рэальнасць генацыду
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Зяленскі вярнуўся да пазіцыі прэзідэнта Макрона што да непрызнання генацыду ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вярнуўся да пазіцыі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона што да непрызнання генацыду ва Украіне. Між іншым, ён запрасіў французскага калегу ва Украіну.

Са слоў Зяленскага, калі Макрон прыедзе ва Украіну, то зразумее, што гэта генацыд.

«Я думаю, што Макрон сфармуляваў гэта з юрыдычнага пункту гледжання. І я вельмі веру, што ён зразумее, што гэта генацыд, калі прыедзе сюды. Я запрашаю яго, як і кожнага лідара», - сказаў ён у эфіры BFMTV.

Раней Эмануэль Макрон назваў дзеянні Расеі ва Украіне ваеннымі злачынствамі, але адмовіўся казаць пра генацыд і заявіў, што ўкраінцы і расейцы з'яўляюцца «братамі». Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў словы Макрона вельмі балючымі і паабяцаў абмеркаваць з ім гэтае пытанне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках