20 траўня 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінсктранс» запускае два міжнародныя аўтобусныя рэйсы

10
«Мінсктранс» запускае два міжнародныя аўтобусныя рэйсы

Будзе арганізаваны рэйс Менск - Варшава.

«Менсктранс» з 1 траўня арганізуе міжнародны маршрут Менск — Варшава. Аўтобус будзе ехаць праз Берасце. Адпраўленне з беларускай сталіцы - кожны дзень.

Як паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс», з 1 траўня будзе арганізаванае штодзённае выкананне рэйсаў па міжнародным маршруце Менск — Варшава. Аўтобус паедзе праз Берасце.

Адпраўленне ад аўтавакзала «Цэнтральны» Менска а 19.00 (з 1 траўня), з Варшавы - а 16.30 (з 2 траўня).

Яшчэ адзін маршрут адкрыюць у Рыгу: аўтобус пачне хадзіць штодзень з 2 траўня праз Вільню. Адпраўленні ад аўтавакзала «Цэнтральны» а 22.00, з Рыгі - а 22.00.

Раней «Менсктранс» паведамляў пра адкрыццё двух новых міжнародных аўтобусных рэйсаў - у Мюнхен і Даўгаўпілс.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках