23 траўня 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ распляжылі падраздзяленне марской пяхоты РФ, якое ўцякала з-пад Кіева

2
УСУ распляжылі падраздзяленне марской пяхоты РФ, якое ўцякала з-пад Кіева

Акупанты панеслі вялізныя страты.

Адно з падраздзяленняў марской пяхоты Расеі, якое першапачаткова было ў Кіеўскай вобласці, пераўкамплектавалі і зноў кінулі ва Украіну. Але акупантам і на гэты раз не пашанцавала - яны як і тады атрымалі «на арэхі» ад Узброеных сіл Украіны, але на гэты раз ужо ў Запарожскай вобласці.

Пра гэта распавёў былы камандзір палка абаронцаў Марыупаля Максім Жорын у інтэрв'ю 24 каналу.

«Мы спалілі два танкі (падраздзяленні марской пяхоты Расеі, – рэд.), некалькі БМП і забілі мноства акупантаў, пасля чаго яны былі вымушаныя адыходзіць на некалькі населеных пунктаў назад», – паведаміў Жорын.

З ягоных слоў, размова ідзе аб адным з падраздзяленняў, якое «ўцякала» з Кіеўскай вобласці, але яго зноў кінулі на тэрыторыю Украіны ўжо ў іншым кірунку.

«І так склалася, што мы іх зноў сустрэлі», - дадаў Жорын.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках