11 траўня 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль дае задні ход у пытанні Швэцыі і Фінляндыі ў NATO

59
Крэмль дае задні ход у пытанні Швэцыі і Фінляндыі ў NATO

Пяскоў патлумачыў, што азначае ўступленне гэтых краін у Альянс.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сяброўства Украіны ў NATO адрозніваецца ад Фінляндыі і Швэцыі таму, што ў Кіева з Масквой нібыта ёсць «тэрытарыяльная спрэчка».

Яго цытуе крамлёўскае выданне РІА «Новости»

«У нас няма тэрытарыяльных спрэчак ні з Фінляндыяй, ні са Швэцыяй. У той час як Украіна патэнцыйна магла стаць чальцом NATO, і тады ў Расеі б узнікла тэрытарыяльная спрэчка з дзяржавай у альянсе, што нясе вялізныя рызыкі для ўсяго кантынента».

Раней Крэмль заяўляў аб непрымальнасці ўступлення Фінляндыі і Швэцыі ў NATO. Цяпер прэс-сакратар Пуціна тлумачыць, што гэта не так дрэнна.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках