10 траўня 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Айнтрахт» выйграў футбольную Лігу Еўропы

1
«Айнтрахт» выйграў футбольную Лігу Еўропы

Нямецкі клуб упершыню згуляе ў Лізе чэмпіёнаў.

Футбольны клуб «Айнтрахт» з Франкфурта ўпершыню за 42 гады здабыў Кубак Лігі Еўропы, паведамляе Еuronews.

У фінальным мачце на стадыёне «Рамон Санчэс Пісхуан» у Сэвіллі немцы адолелі шатландскі «Рэйнджэрс».

Асноўны і дадатковы час скончыўся нічыёй 1:1, пераможца стаў вядомы толькі ў серыі пенальці.

Рахунак быў адкрыты ў другім тайме. На 57-й хвіліне вызначыўся паўабаронца шатландскага клуба нігерыец Джо Арыба. На 70-й хвіліне гол у адказ забіў калумбійскі форвард «Айнтрахта» Рафаэль Барэ.

Пераможны мяч у пасляматчавай серыі пенальці таксама на рахунку Барэ.

Перамога ў Лізе Еўропы стала чацвёртым міжнародным трафеем для клуба з Франкфурта. Такім чынам у наступным сезоне «Айнтрахт» упершыню ў сваёй гісторыі згуляе ў Лізе чэмпіёнаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках