10 траўня 2024, Пятніца, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі звышсакрэтны спадарожнік згарэў у атмасферы

27
Расейскі звышсакрэтны спадарожнік згарэў у атмасферы

Ён прабыў у космасе толькі 20 дзён.

Расейскі спадарожнік візуальнай выведкі, які вядзе аптычнае назіранне, прабыў у космасе толькі 20 дзён. Мінабароны РФ спадзяецца, што яго паслядоўнік «Космас-2556» апынецца больш надзейным.

Расейскі вайсковы спадарожнік «Космас-2555», запушчаны 29 красавіка, ракетай-носьбітам «Ангара-1.2», згарэў у атмасферы. Аб гэтым піша focus.ua са спасылкай на звесткі Камандавання паветрана-касмічнай абароны ЗША (NORAD).

Апарат запусцілі позна ўвечары з касмадрома Плясецк на каляпалярную арбіту. На спадарожнік нанеслі літару Z - сімвал поўнамаштабнай вайны РФ з Украінай. Са звестак NORAD, спадарожнік сышоў з арбіты і ўвайшоў у атмасферу раніцай 18 траўня. Цяпер аб'ект не існуе ў космасе, гавораць спецыялісты.

Экспэрт і папулярызатар касманаўтыкі Віталь Ягораў распавёў выданню The Insider, што гэта мог быць спадарожнік візуальнай выведкі, які вёў аптычнае назіранне.

«Космас-2555» згарэў - як спадарожнік губляў траекторыю

Ягораў дадаў, што 18 траўня спадарожнік не падаваў радыёсігналы і не трымаўся на арбіце. Яго траекторыю хацелі скарэктаваць уключэннем рухавікоў, але гэта не дало вынікаў. «Космас-2555» цягам 15 дзён змог правесці толькі адну кароткачасовую карэкцыю арбіты – 6 траўня.

Пасля гэтага яго арбіта зніжалася, але за 10-12 дзён ён страціў 30 км і апусціўся да вышыні блізу 260 км. У наступныя тры дні падзенне спадарожніка паскорылася, ён наблізіўся да Зямлі на адлегласць 120 км.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках