5 траўня 2024, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг з Гарварда: Пуціна расстраляюць разам з ягонай світай

8
Палітолаг з Гарварда: Пуціна расстраляюць разам з ягонай світай

Кіраўнік РФ не перажыве паразы ў вайне супраць Украіны.

Палітолаг з Гарварда Грэм Элісан мяркуе, што прэзідэнт РФ Пуцін не перажыве паразы ў вайне, якую ён развязаў супраць Украіны. Дыктатар страціць і ўладу, і сваё жыццё, мяркуе эксперт.

Пра гэта палітолаг расказаў у інтэрв'ю выданню Der Spiegel.

Паводле словаў Элісана, у Пентагоне і Белым доме разважаюць, ці зможа Пуцін пацярпець паразу ў вайне супраць Украіны і ці перажыве ён сваю паразу. Эксперт мяркуе, што прэзідэнт РФ не выжыве. Ён можа скончыць гэтак сама, як і Мікалай ІІ, якога расстралялі разам з ягонай сям'ёй і світай.

"Пуцін увойдзе ў расейскую гісторыю як чалавек, які страціў Украіну і, магчыма, нават адрадзіў яе", – мяркуе палітолаг з Гарварда.

Калі Пуціну давядзецца выбіраць паміж паразай і эскалацыяй гвалту, думае эксперт, дыктатар абярэ апошні варыянт. Прэзідэнт РФ не саромеецца забіваць людзей, гэта было відаць з падзеяў у Грозным і можна бачыць цяпер у Марыюпалі, сцвярджае Элісан. Дыктатар можа нават пайсці на рызыку і ўжыць ядзерную зброю.

"Гэта кашмарны сцэнар: выкарыстанне параўнальна невялікай атамнай бомбы на 15 ці 20 кілатонаў, што прыкладна роўна бомбе ў Хірасіме. Такі ўдар можа забіць ад 20 да 50 тысячаў чалавек за адзін акт, у залежнасці ад памеру горада. Гэта парушыць ядзернае табу, якое існуе больш за 70 гадоў, і мы апынемся ў новай рэальнасці", – адзначыў палітолаг.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках