4 траўня 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ: Медзвядчук даў паказанні супраць Парашэнкі

72
СБУ: Медзвядчук даў паказанні супраць Парашэнкі

Ён заявіў, што былы прэзідэнт адказваў за закуп вугалю з часова акупаваных тэрыторый у 2014-2015 гадах.

Затрыманы Службай бяспекі Украіны Віктар Медзвядчук даў паказанні супраць Пятра Парашэнкі. Ён заявіў, што былы прэзідэнт адказваў за закупку вугалю з часова акупаваных тэрыторый у 2014-2015 гадах, а пазней менавіта Парашэнка нібыта стаў уладальнікам украінскага ўчастка нафтапрадуктаправоду «Самара - Заходні напрамак», вядомага як «труба Мядзвядчука».

Паказанні затрыманага кума Уладзіміра Пуціна апублікавала СБУ, паведамляе liga.net.

«Трубой я пачаў займацца на просьбу Парашэнкі. І калі б сказалі, што гэта труба Парашэнкі - гэта больш падыходзіла б. І не таму, што я зараз хачу апраўдацца. У 2016 годзе тады прэзідэнт Парашэнка звярнуўся да мяне з просьбай, улічваючы мае кантакты і стаўленне да мяне кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі, аб набыцці трубы, або які валодаў ёю ПрыкарпатЗахадТранса», - сцвярджае Медзвядчук.

З ягоных слоў, Парашэнка выдаткаваў на набыццё дызэльправоду $23 млн з дапамогай фіктыўных дамоў, а зарабіў больш за $42 млн.

Медзвядчук заявіў, што адным з доказаў таго, што труба сапраўды належала Парашэнку, стала спыненне прапампоўвання дызелю ў траўні 2019 года, калі ва Украіне змяніўся прэзідэнт.

Затрыманы кум Пуціна таксама заявіў, што закупка вугалю з часова акупаваных тэрыторый у 2014-2015 гадах вялася з удзелам Парашэнкі.

«У гэтым была задзейнічана фактычна ўся верхавіна дзяржаўнага апарату, пачынаючы з прэзідэнта і заканчваючы міністрамі, вартавымі парадку і тымі, хто непасрэдна рэалізоўваў гэтую схему», - заявіў Медзвядчук.

З ягоных слоў, да схемы былі датычныя былы міністр энэргетыкі Уладзімір Дземчышын і былы дэпутат Ігар Кананенка.

«Менавіта [Кананенка] прапанаваў кандыдатуру Кузяры для таго, каб арганізаваць як закупкі, так і транспартаванне і пастаўку вугалю ва Украіну. Міністр Дзямчышын, які прыйшоў на замену непаслухмянаму і непадкантрольнаму Прадану, рабіў усё, каб гэтая схема працавала як гадзіннік. Менавіта ён прызначаў на пасады кіраўнікоў Луганскага вугалю і шахты імя Кісялёва прадстаўнікоў некантраляваных тэрыторый, рэгістраваў гэтыя шахты», - заявіў Медзвядчук падчас допыту.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках