4 траўня 2024, Субота, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча дэнансуе пагадненне з Расеяй аб пастаўках газу

Польшча дэнансуе пагадненне з Расеяй аб пастаўках газу

Пагадненне дзейнічала з 1993 года.

Польшча разрывае пагадненне аб пастаўках газу з Расеяй, заключанае ў 1993 годзе. Пра гэта заявіла міністарка клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва.

«Польшча дэнансуе міжурадавае газавае пагадненне 1993 года па Ямале. Агрэсія Расеі супраць Украіны пацвердзіла правільнасць намеру польскага ўрада стаць поўнасцю незалежным ад расейскага газу. Мы заўсёды ведалі, што «Газпром» - ненадзейны партнёр», - паведаміла яна.

Так званая «Ямальская дамова» прадугледжвала стварэнне «Газпромам» і PGNiG сумеснага прадпрыемства ЕвРоПол ГАЗ» для кіравання і сістэмай транзітных газаправодаў магутнасцю да 67 млрд кубаметраў газу ў год. Дакумент таксама прадугледжваў пастаўку ў Польшчу 14 млрд. кубаметраў газу ў год.

Пасля скасавання гэтага пагаднення і заканчэння газавага кантракту з «Газпромам» у канцы года фармальна дачыненні Польшчы і Расеі ў газавай сферы будуць спыненыя. Фактычна яны адсутнічаюць ужо зараз. Пасля адмовы польскага боку аплачваць паліва паводле схемы, прадугледжанай указам Уладзіміра Пуціна, «Газпром» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках