4 траўня 2024, Субота, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве выставілі знішчаную вайсковую тэхніку расейскіх акупантаў

1
У Кіеве выставілі знішчаную вайсковую тэхніку расейскіх акупантаў
ФОТА: УНІАН/ВЯЧАСЛАЎ РАЦІНСКІ

Выстава на Міхайлаўскай плошчы будзе працаваць мінімум цягам месяца.

На Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве 21 траўня 2022 адкрылася выстава знішчанай расейскай вайсковай тэхнікі, прывезенай з Гастомеля Кіеўскай вобласці. Фотакарэспандэнт «Уніян» пабываў на адкрыцці выставы.

З першага дня выстава сабрала нямала наведвальнікаў. Тут ёсць танк, некалькі браняваных аўтамабіляў і яшчэ адзін экспанат, праз якогі жыхары Бучанскага раёна нацярпеліся шмат гора - савецкая станцыя перашкод радыёпадрыўнікам боепрыпасаў «Ртуць-Б» (СПР-2). Менавіта гэтая прылада блакавала сувязь у Бучы і іншых гарадах Кіеўскай вобласці.

Прадэманстраваная не толькі вайсковая тэхніка, але і рэчы расейскіх акупантаў, таму можна дакладна даведацца, адкуль яны прыйшлі.

Прапанаваў ідэю выставы Нацыянальны вайскова-гістарычны музей Украіны, а падтрымку яму ў гэтым надалі розныя ўстановы і неабыякавыя грамадзяне.

Арганізатары гавораць, што выстава будзе працаваць тут як мінімум цягам месяца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках