4 траўня 2024, Субота, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына ахвочая падтрымаць эмбарга на расейскую нафту без удзелу Вугоршчыны

7
Нямеччына ахвочая падтрымаць эмбарга на расейскую нафту без удзелу Вугоршчыны

Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Нямеччыны.

Міністр эканомікі Нямеччыны Робэрт Габэк, які ўзяў удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў панядзелак, 23 траўня, перасцярог Вугоршчыну ад блакавання намаганняў для ўвядзення агульнаеўрапейскага эмбарга на імпарт расейскай нафты ў адказ на вайну Расеі ва Украіне. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Габэк, сярод іншага, зазначыў, што "існуюць розныя развязанні для розных краін". Ён таксама зазначыў, што чакае, што "ўсе, у тым ліку Вугоршчына, будуць працаваць над развязаннем".

Перад гэтым у інтэрвію нямецкаму радыё Deutschlandfunk міністр сказаў, што Нямеччына для паскарэння працэсу ахвочая падтрымаць нафтавае эмбарга супраць Расейскай Федэрацыі, нават калі Будапешт адмовіцца ад гэтага.

Ён таксама выказаў расчараванне тым, што краіны Еўразвязу дагэтуль яшчэ не ўзгаднілі запланаванае эмбарга.

"Калі прэзідэнт Еўракамісіі скажа, што мы робім гэта 26 краінамі, без Вугоршчыны, то гэта шлях, які я буду заўсёды падтрымліваць", - падкрэсліў Габэк.

Ён дадаў, што пакуль не чуў такіх прапаноў ад ЕЗ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках