10 траўня 2024, Пятніца, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі варона скрала ў маршрутчыка 120 рублёў

13
У Гомелі варона скрала ў маршрутчыка 120 рублёў

Відэафакт.

У Гомелі ўвечары 25 траўня адбылося незвычайнае рабаванне: пакуль кіроўца маршруткі размаўляў з калегамі, варона сцягнула яго даход проста з салона аўто, пішуць «Сильные новости».

Інцыдэнт адбыўся на канечным прыпынку «мікрараён Клянкоўскі». Пакуль кіроўца маршруткі №18 размаўляў з калегамі, на адкрытае акно яго аўтамабіля прысела варона. Птушка схапіла дзюбай даход і ўцякла з «месца злачынства».

Дагэтуль зарыентаваўся і Юры, кіроўца маршруткі. Разам з калегамі пачаў лавіць птушку.

- Прыкладна праз 30-40 метраў яна прызямлілася і скінула частку грошай. Я пачаў збіраць, а калегі пагналіся далей. Яшчэ прыкладна праз 30 метраў кінула астатнія. Сабралі і палічылі. Атрымалася 120 рублёў, - распавёў мужчына.

Дарэчы, Юрыю пашанцавала: з сабой «рабаўніца» нічога не забрала.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках