13 траўня 2024, панядзелак, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славакіі пачынаюць рамантаваць і мадэрнізаваць вайсковую тэхніку Украіны

1
У Славакіі пачынаюць рамантаваць і мадэрнізаваць вайсковую тэхніку Украіны

Пра гэта паведаміў міністр абароны Славакіі.

У Славакіі будуць рамантаваць украінскую вайсковую тэхніку, пачнуць з браніраваных разведвальна-дазорных машын. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр абароны Славакіі Яраслаў Надзь.

«Рады паведаміць, што славацкая абаронная кампанія Konstrukta Defence прыступае да рамонту і мадэрнізацыі вайсковай тэхнікі Украіны. Дзясяткі бронемашын БРДМ-2 знаходзяцца ў першай чарзе», – напісаў Надзь, дадаўшы хештэг #WeStandWithUkraine.

Konstrukta Defence - дзяржаўная акцыянерная кампанія, якая спецыялізуецца на абароннай і вайсковай тэхніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках