12 траўня 2024, Нядзеля, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц: Гарантый, што Расея не ўварвецца ў іншую краіну, няма

16
Шольц: Гарантый, што Расея не ўварвецца ў іншую краіну, няма
ОЛАФ ШОЛЬЦ

З ягоных слоў, Еўропа ўспрымала як дадзенасць, што межы не будуць перакройвацца сілай.

Цяпер няма ніякіх гарантый, што Расея не ўварвецца ў іншую краіну пасля нападу на Украіну.

Такую заяву зрабіў канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, выступаючы разам са сваімі шведскім і фінскім калегамі на прэс-канферэнцыі, паведамляе УНИАН са спасылкай на Reuters.

Са слоў Шольца, у апошнія дзесяцігоддзі Еўропа прымала за дадзенасць, што межы «больш не будуць перамяшчацца сілай і што неабходна паважаць суверэнітэт дзяржаў». Расея парушыла гэты статус-кво, і таму ніхто не можа сцвярджаць, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не зробіць такога яшчэ раз, заявіў нямецкі лідар.

«Вось чаму мы адначасова наважылі, што будзем пашыраць нашы абаронныя намаганні», - дадаў ён, спаслаўшыся на павелічэнне фінансавання Нямеччынай сваіх узброеных сіл і пастанову выдзеліць 2 працэнты свайго ВУП на расходы на абарону. Ён таксама заявіў пра падтрымку Нямеччынай прыняцця Фінляндыі і Швецыі ў NATO.

«Для нас відавочна, што калі гэтыя дзве краіны наважаць, што жадаюць быць часткай NATO, яны могуць разлічваць на нашу падтрымку», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках