16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко анансаваў СПА «натаўскага стандарту» для абароны Кіева

3
Клічко анансаваў СПА «натаўскага стандарту» для абароны Кіева

Неўзабаве паветраная прастора над украінскай сталіцай будзе яшчэ шчыльней звкрытая ад ворага.

Кіеўскі мэр Віталь Клічко спадзяецца, што неўзабаве паветраная прастора над украінскай сталіцай будзе яшчэ шчыльней закрытая ад варожай авіяцыі і ракет дадатковымі сістэмамі СПА "заходняга стандарту", піша liga.net.

"Спадзяемся, у найбліжэйшыя дні будзе дадатковая супрацьпаветраная абарона заходняга, натаўскага стандарту, якая яшчэ больш будзе абараняць нашае паветра", – сказаў ён.

Пра якія сістэмы гаворка, невядома.

Мэр заклікаў жыхароў і гасцей горада выконваць патрабаванні бяспекі і спускацца ў бамбасховішчы пры трывозе, "таму што ў любую хвіліну кожны будынак нашага горада, на жаль, пакуль можа быць абстраляны".

"Гарантаваць бяспеку мы пакуль не можам, але пасля 8/9 [траўня] можна будзе патроху вяртацца ў сталіцу", - падсумаваў ён.

30 красавіка паведамлялася, што Адэса атрымала новыя комплексы СПА.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках