16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўжо пабудавала 60 кіламетраў сцяны на мяжы з Беларуссю

8
Польшча ўжо пабудавала 60 кіламетраў сцяны на мяжы з Беларуссю

Будаўнічыя работы будуць закончаныя да канца чэрвеня.

Польшча на сённяшні дзень пабудавала блізу 60 кіламетраў сцяны на мяжы з Беларуссю. Будаўнічыя работы ідуць згодна з планам і, як чакаецца, будуць закончаныя да канца чэрвеня, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Польскай памежнай аховы ў суботу, 7 траўня, піша dw.com.

Польшча змагаецца з нелегальнай міграцыяй

Працягласць польска-беларускай мяжы складае 418 кіламетраў, з якіх 186 кіламетраў праходзяць па сушы. У канцы лета і восенню мінулага года сітуацыя там абвастрылася. Тысячы мігрантаў, якія прыбылі ў Беларусь з крызісных рэгіёнаў, спрабавалі нелегальна трапіць у Еўрапейскі Звяз. ЕЗ абвінавачвае беларускага правадыра Лукашэнку ў тым, што ён арганізаваў дастаўку мігрантаў да мяжы ЕЗ, каб такім чынам ціснуць на Захад.

З надыходам пацяплення ў апошнія тыдні колькасць спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы зноў узрасла. Са звестак памежнікаў, толькі ў мінулую пятніцу перайсці яе з Беларусі спрабавалі 76 чалавек.

У канцы жніўня 2021 года польскія памежнікі ўжо пабудавалі на наземных адцінках мяжы часовую загароду з калючага дроту вышынёй блізу 2,5 метра, каб ускладніць мігрантам яе перасячэнне. У канцы студзеня яна была замененая стацыянарным бар'ерам вышынёй 5,5 метра, абсталяваным датчыкамі руху і камерамі назірання. Бюджэт, выдзелены на рэалізацыю праекту, складае 366 млн еўраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках