21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вызваленых сёлах Харкаўскай вобласці пасля расейцаў засталіся згарэлыя танкі і гелікоптэры

1
У вызваленых сёлах Харкаўскай вобласці пасля расейцаў засталіся згарэлыя танкі і гелікоптэры

Фотафакт.

Украінскія праваахоўнікі знайшлі рэшткі знішчанай расейскай баявой тэхнікі ў вызваленых Узброенымі сіламі Украіны сёлах Харкаўскай вобласці, піша «Новое время».

Фота з Малой Рагані, Бісквітнага і Альхоўкі апублікавала прэс-служба Харкаўскай абласной пракуратуры ў нядзелю, 8 траўня.

У ведамстве паведамілі, што населеныя пункты Харкаўскага раёна наведала група праваахоўнікаў на чале з пракурорам вобласці Аляксандрам Фільчаковым для дакументавання доказаў вайсковых злачынстваў расейцаў.

У далейшым будуць назначаны экспэртызы з мэтай атрымання звестак пра тыпы ўзбраення і боепрыпасаў, якія прымяняў вораг, пазіцыі, з якіх вёўся артылерыйскі агонь, а таксама падліку нанесеных расейцамі страт у выніку гэтых абстрэлаў.

У вызваленых сёлах разам з пракурорамі працавала следча-аператыўная група Службы бяспекі Украіны, экспэрты-выбухатэхнікі Нацыянальнай паліцыі і Навукова-даследчага экспэртна-крыміналістычнага цэнтра МУС Украіны.

Байцы 92-й АМБр УСУ і добраахвотнікі выбілі расейцаў з сяла Малая Рагань 25 сакавіка, а 27 сакавіка - вызвалілі Альхоўку і Гусараўку. Пры вызваленні Малой Рагані загінуў камандзір добраахвотніцкага фармавання Фрайкор Георгій Тарасенка. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прысвоіў Георгію Тарасенку званне Героя Украіны пасмяротна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках