11 траўня 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары G7 паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку і Пуціна да адказнасці

10
Лідары G7 паабяцалі прыцягнуць Лукашэнку і Пуціна да адказнасці

Краіны выступілі з заявай.

Лідары краін Вялікай сямёркі ў сумеснай заяве паабяцалі прыцягнуць Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў вайны супраць Украіны, у тым ліку рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Яны падкрэслілі, што ні пры якіх абставінах цывільныя асобы і асобы, якія не прымаюць актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях, не могуць быць законнымі мэтамі, гаворыцца ў заяве лідараў G7, якую распаўсюдзіў Белы дом.

«Мы прыкладзём усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам. Для гэтага мы будзем працягваць працаваць разам з нашымі хаўруснікамі і партнёрамі ва ўсім свеце».

Лідары Вялікай сямёркі пацвердзілі падтрымку ўсіх намаганняў па прыцягненні да поўнай адказнасці вінаватых у злачынствах.

«Мы вітаем і падтрымліваем працу ў расследаванні і зборы довадаў, у тым ліку Пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда, незалежнай следчай камісіяй, створанай па мандаце Рады ААН у правах чалавека, і місіяй экспэртаў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках